10 лютага калегія па эканамічных справах Вярхоўнага суда разгледзела рашэнне эканамічнага суда Мінска ў справе выдаўца Ігара Логвінава.

Калегія пакінула ў сіле рашэнне пра спагнанне з экс-уладальніка кнігарні «Логвінаў» штрафу ў памеры 5,4 млн рублёў, а таксама канфіскацыі даходаў яго прадпрыемства за 2014 год у памеры 961 млн рублёў.

Нагадаем, што такое рашэнне па кнігарні «Логвінаў» прыняў 9 студзеня эканамічны суд Мінска па пазове падатковай інспекцыі Цэнтральнага раёна. Нагодай стаў продаж кніг без неабходнай ліцэнзіі Мінінфармацыі.

Прадпрымальнік абскардзіў рашэнне першай інстанцыі ў Вярхоўным судзе, але і яго рашэнне было неспрыяльным для выдаўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?