Як паведаміла жонка Сяргея Панамарова Святлана, яна атрымала рашэнне Слуцкага раённага суда. Яе мужу, які ўжо тры гады знаходзіцца за мяжой, завочна прысудзілі штраф — 500 базавых (65 мільёнаў рублёў). Адвакат падаў касацыйную скаргу.

Справа тычыцца публікацый у бюлетэні Панамарова «Бойкі Клецк», якія, як пастанавіў суд, абразілі прадстаўнікоў улады. Крымінальную справу завялі ў маі 2010. Абражанымі сябе палічылі на той час старшыня Клецкага райвыканкама А. Бойка (сёння дэпутат палаты прадстаўнікоў), суддзя райсуда А. Гасцеева, старшыня раённага савета дэпутатаў П. Дудук і клецкія міліцыянты А. Канановіч і С. Здрок.

Цяпер беларускі грамадскі актывіст Сяргей Панамароў знаходзіцца ў Польшчы, дзе папрасіў палітычны прытулак у 2010. Там яго будуць судзіць за падпал катэджаў.

Па словах жонкі палітуцекача, апошняя вестка ад яго прыйшла 6 снежня. У лісце ён напісаў, што 25 лістапада скончылася следства, справу перадалі ў суд і ён сустрэўся з адвакатам, пракурорам і суддзёй. Таксама паведаміў, што вядзецца дадатковае расследаванне ў адносінах да Змітра Сурбы (фігуранта польскай справы Панамарова). Выявілася, што ён змяняў прозвішча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?