У Маскве пачаліся перамовы прэм'ер-міністраў Расіі Дзмітрыя Мядзведзева і Беларусі Міхаіла Мясніковіча.

Перамовы праходзяць у вузкім складзе, затым размова працягнецца з удзелам дэлегацый. Пасля гэтага адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы і падпісанне сумесных дакументаў.

Пасля завяршэння працоўнага дня прэм'еры дадуць прэс-канферэнцыю.

У парадак дня ўключаны 28 пытанняў. На пасяджэнні будзе разгледжаны праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2014 год, абмеркаваны прыярытэтныя кірункі і першачарговыя задачы развіцця на 2013—2017 гады. Чакаецца таксама абмен думкамі па ўзаемадзеянні Расіі і Беларусі ў гандлёва-эканамічнай, энергетычнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльнай і ваеннай сферах, у галіне адукацыі, культуры і мастацтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?