Ідэя збору подпісаў супраць 100-даляравага выязнога мыта прыйшла ў галаву каардынатару ініцыятывы «Хрысціянскі рух» Аляксею Шэіну. Нагадаем, у мінулую суботу Лукашэнка прапанаваў увесці такі збор з тых, хто выязджае з Беларусі на закупы ў суседнія краіны.

Шэін размясціў сваю петыцыю на імя Лукашэнкі на анлайн-пляцоўцы Change.org.

За два дні супраць новай ініцыятывы падпісалася ўжо 5 700 чалавек.

«З улікам узроўню заробкаў у Беларусі, асабліва ў раённых гарадах і вёсках, сума дадзенай пошліны разам з коштам шэнгенскай візы робяць практычна недаступным выезд большай часткі грамадзян Беларусі за мяжу», — гаворыцца ў петыцыі.

Аляксей Шэін лічыць, што такое мыта парушае Канстытуцыю і шэраг міжнародных канвенцый.

«Мы лічым, што дадзеная ідэя ўшчамляе права на свабоду перамяшчэння», — гаворыцца ў петыціі.

Дарэчы, сёння віцэ-прэм’ер Пятро Пракаповіч заявіў, што пытанне пра мыта «плануецца адпрацаваць на працягу бліжэйшага месяца — паўтара».

«Подпісы, акрамя Лукашэнкі, будуць накіраваныя ў абедзве палаты нацыянальнага сходу і Міхаілу Мясніковічу, — расказаў «Нашай Ніве» Аляксей Шэін. — Петыцыя з’явілася ў пятніцу, аднак у выходныя людзі падпісваліся марудна. Затое ад учорашняга вечара падпісаліся амаль 5 тысячаў чалавек, таму мы прагназуем, што сёння пераадолеем адзнаку ў 10 тысячаў подпісаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?