Духоўны лідар руху«Браты-мусульмане» Мухамед Бадзі арыштаваны ў Каіры. Пра гэта паведамілі ўлады краіны.
Пасля жорсткага разгону ваеннымі выступаў прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта Мурсі, які прывёў да гібелі некалькіх соцень чалавек, у краіне ўведзена надзвычайнае становішча. Дзейнічае каменданцкая гадзіна, паведамляе
У краіне аб’яўлена трохдзённая жалоба па 25 паліцыянтам, якія трапілі ў засаду на Сінайскім паўвостраве. Улады абвінавачваюць у здарэнні ісламістаў.
У нядзелю 36 актывістаў руху
З моманту сутыкненняў у Егіпце, якія пачаліся ў сераду на мінулым тыдні, загінулі каля 900 чалавек, у тым ліку каля сотні салдат і паліцэйскіх.
Сотні актывістаў руху
Мухамед Бадзі хаваўся ад уладаў, ведаючы пра тое, што яны шукаюць і арыштоўваюць лідараў руху.
Усяго за некалькі дзён да яго затрымання сын Бадзі Амар загінуў у сутыкненнях на плошчы Рамзеса ў Каіры.
Па афіцыйных дадзеных, Бадзі быў затрыманы ў кватэры на паўночным усходзе Каіра, недалёка ад месца крывавых сутыкненняў з паліцыяй.
Намеснік Бадзі Хайрат Шацір быў арыштаваны праз некалькі дзён пасля звяржэння прэзідэнта Мурсі.
Як перадаюць карэспандэнты