Рухаючыся па вуліцы Фурманава, 24-гадовая дзяўчына трапіла пад колы аўт, якое, выязджаючы з гаражоў, збочвала налева. Дзяўчына атрымала розныя траўмы, яна шпіталізавана. Вінаваты ў аварыі з месца здарэння ўцёк.

Пацярпелая змагла запомніць марку аўтамабіля — «Форд Эскорт» цёмнага колеру.

Вядуцца пошукі кіроўцы. Сведкаў і відавочцаў здарэння праваахоўнікі просяць патэлефанаваць па нумары 102 і паведаміць інфармацыю, якая дапаможа высветліць абставіны выпадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?