Мужчыны, якія прымаюць апіоідныя абязбольвальныя сродкі на 50% часцей становяцца ахвярамі эрэктыльнай дысфункцыі. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з амерыканскага Oregon Health & Science University.

Калі мужчына рэгулярна прымае абязбольвальнікі з групы апіоідаў, то ён рызыкуе стаць ахвярай эрэктыльнай дысфункцыі. Амерыканскія навукоўцы высветлілі, што сталы прыём апіоідаў, у тым ліку кадэін, адмоўна адбіваецца на мужчынскіх здольнасцях. Так, 19% прадстаўнікоў моцнага полу, якія прымалі значныя дозы апіоідаў на працягу не менш чым чатырох месяцаў, пасля сутыкаліся з праблемамі ў ложку.

А ў кантрольнай групе мужчын, якiя не прымалi прэпараты, колькасць ахвяр эрэктыльнай дысфункцыі склала ўсяго 7%. Такім чынам, рызыка пазбавіцца сапраўдных радасцяў сэксу пры прыёме апіоідаў павялічваецца на 50% у параўнанні з тымі, хто прымае менш моцныя абязбольвальныя, альбо не прымае ніякіх лекаў.

У даследаванні амерыканскіх навукоўцаў прынялі ўдзел 11 тысяч мужчын, якія пакутуюць ад хранічных боляў у спіне. Таксама высветлілася, што мужчыны старэйшыя за 60 гадоў значна часцей становяцца ахвярамі эрэктыльнай дысфункцыі, чым больш маладыя.

Дарэчы, праблемы з эрэкцыяй — гэта не адзіная праблема апіоідаў. Іх рэгулярны прыём можа выклікаць наркатычную залежнасць, праблемы са сном, зніжэнне вытворчасці гармонаў, а таксама павялічыць рызыку падзенняў і пераломаў. Нарэшце, існуе верагоднасць і смяротна небяспечнай перадазіроўкі.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?