Уступіў у законную сілу прысуд, вынесены ў дачыненні да былога дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі "Кіцінскі дзіцячы сад — базавая школа" Жлобінскага раёна.
Кіраўнік прызнана вінаватай у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым паўторна.

Следства і суд высветлілі, што жыхарка вёскі Кіцін 1966 нараджэння ў красавіку 2010 года і ў ліпені 2011 года дала незаконнае ўказанне трактарысту лясніцтва адгрузіць па месцы яе жыхарства частку дроў, што прызначаліся для ацяплення школы.

Усяго такім чынам яна скрала 28 кубаметраў дроў.
Шкоду, прычыненую установе адукацыі на момант здзяйснення злачынства, склаў адпаведна 16,36 і 18,76 базавай велічыні.

Суд Жлобінскага раёна прызначыў былому дырэктару школы пакаранне ў выглядзе абмежавання волі

без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай і адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю тэрмінам на 3 гады.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?