ДТЗ адбылося 19 мая каля 21.30 на вуліцы Шасейнай.
Пасажырскі аўтобус МАЗ («гармонік») рухаўся па маршруце № 5 (плошчы Прымаставая — вуліца Кастрычніцкая). У гэты час у яго на хуткасці ўрэзаўся легкавы аўтамабіль «Мэрсэдэс-Бенц».
У аўтобусе ў момант аварыі знаходзіліся 32 пасажыры і кіроўца, у «Мэрсэдэсе» — 2 чалавекі.
У выніку сутыкнення кіроўца легкавіка загінуў на месцы, а яго пасажыраў змаглі вызваліць толькі работнікі МНС.

З траўмамі рознай ступені цяжкасці мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу. У аўтобусе ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?