Скандальна вядомы расійскі артыст Мікіта Джыгурда з’явіўся на Арбаце ў ліфчыку і вельмі кароткай спадніцы. У такім выглядзе эпатажны артыст шпацыраваў па цэнтры Масквы пасля таго, як прайграў спрэчку прадзюсару «На-На» Бары Алібасаву.

Мікіта Джыгурда і Бары Алібасаў заключылі пары. Расійскія знакамітасці паспрачаліся з-за ўдзельніцы конкурсу «Еўрабачанне-2013» Дзіны Гарыпавай. Джыгурда заявіў, што дзяўчына выйграе конкурс, а Алібасаў быў упэўнены, што не. Той, хто прайграе, павінен быў прайсці ў ліфчыку, а той хто пераможа, — побач з ім ў фраку.

Як вядома, Гарыпава заняла 5-е месца, і Джыгурда прайграў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?