Яны прыйшлі з поўдня і актыўна рассяляюцца па Беларусі, выкарыстоўваючы ў якасці экалагічных калідораў поймы рэк Прыпяць, Дняпро і Сож.

Часцей за ўсё павукі кусаюць людзей, якія неасцярожна наступілі на іх. Укус павука-тарантула для большасці людзей не ўяўляе вялікай пагрозы, але можа выклікаць хваравітую рэакцыю і прывесці да невялікага ацёку.

У эфіры тэлеканала АНТ парады на конт таго, як уратавацца ад тарантулаў, даў малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіслаў Іваноў.

Ён падкрэсліў: удзень тарантулы не нападаюць, асцерагацца іх трэба ўначы, калі яны выходзяць са сваіх норак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?