Фестываль самадзейных творчых калектываў і выканаўцаў ААТ «Газпрам» «Факел» атрымае рэгулярную прапіску ў Віцебску.

Аб гэтым заявіў журналістам старшыня праўлення ААТ «Газпрам» Аляксей Мілер 19 мая падчас наведвання музея-сядзібы Ільі Рэпіна «Здраўнёва» пад Віцебскам.

«Мы вельмі высока ацэньваем ўсё, што было зроблена па падрыхтоўцы «Факела». Месца наступнага правядзення форуму было загадзя вызначана,

але, што тычыцца бліжэйшых перспектыў, я ўпэўнены, што мы сюды вернемся, і „Факел“ атрымае ў Віцебску рэгулярную прапіску», — сказаў кіраўнік «Газпрама».

Карпаратыўны фестываль «Газпрама» «Факел» праводзіцца адзін раз у два гады ўжо на працягу дзесяці гадоў у рэгіёнах, дзе ёсць структурныя падраздзяленні кампаніі. З 13 па 19 траўня ў Віцебску праходзіў заключны тур V карпаратыўнага фестывалю.

А рок-канцэрт, які прайшоў падчас фестывалю, сабраў нягледзячы на залеву і навальніцу на плошчы Перамогі ў Віцебску рэкордныя 32,7 тыс. гледачоў.
Перад гледачамі выступалі лепшыя моладзевыя драйв-калектывы розных краін: гурты «Колер Алоэ», «J: Морс» (Беларусь), «Воплі Відаплясава» (Украіна), Zdob Si Zdub (Малдова) і спецыяльны госць — легендарны гурт «Бі-2».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?