Журы Belarus Press Photo -незалежнага штогадовага конкурса найлепшых фатаграфій, зробленых для беларускіх СМІ, сфармавалі шорт-лістВРР-2013. У фінал выйшаў 41 фатограф. Гэта супрацоўнікі як беларускіх СМІ, так і акрэдытаваных у краіне міжнародных агенцыяў. Поўны пералік можна пабачыць на сайце конкурса. Прыемна, што ў фінал трапілі шэсць працаў фотакарэспандэнта «НН» Сяргея Гудзіліна.

Нядаўна конкурс Belarus Press Photo апынуўся ў цэнтры палітычнага скандалу — «экспертыза», зладжаная на замову Гродзенскага упраўлення КДБ, выявіла ў яго альбомах «экстрэмізм». Арганізатараў конкурса, незалежных фатографаў Юлію Дарашкевіч і Вадзіма Заміроўскага, цяпер выклікаюць у суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?