У мяне бацькі — звяры!
Абуджаюць на зары,

Кожны ранак чысціць зубы
Прымушаюць, душагубы!

На сняданак — пяць хвілін,
І ляцім у школу, блін!

«Адстаеш! Хутчэй! Рэжым!» —
За аўтобусам бяжым.

Бах! На дзвюх каленьках — вавы…
Вось такі рэжым, крывавы!..

Яшчэ горай пасля школы:
Мама зноў вядзе на ўколы.

Не даюць дагледзець мульт,
Вырываюць з пальцаў пульт!

Ой, зялёнкай мажуць ранкі!
Еж — і спаць без калыханкі.

Засынаю. А на кухні,
Тата кулаком як бухне:

Нешта пра рэжым суровы,
Ад якога ўсе дрыжым…

Ведаеш, чыя б карова!
Хто асудзіць мой рэжым?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?