Торэнт-партал The Pirate Bay пераехаў з дамена .se ў зону .gl, якая адносіцца да Грэнландыі. Пра гэта паведамляе TorrentFreak.

Па словах крыніц выдання ў The Pirate Bay, адміністрацыя партала вырашыла перайсці на новы дамен, бо баялася, што шведскія ўлады (у іх юрысдыкцыі знаходзіцца зона .se) паспрабуюць забраць адрас.

TorrentFreak адзначае, што рэсурс «прапішацца» на новым дамене на пастаяннай аснове. Пры гэтым для карыстальнікаў партала нічога не зменіцца: пры пераходзе па старым адрасе thepiratebay.se яны будуць перанакіраваныя на thepiratebay.gl.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?