Брытанская актрыса Кейт Уінслет выйшла замуж трэці раз. Яе выбраннікам стаў пляменнік бізнэсмэна Рычарда Брэнсана Нэд Рокнрол.

Як піша «The Sun», парачка згуляла вяселле таемна і нават не паклікала на цырымонію бацькоў. Урачыстая падзея адбылася ў Нью-Ёрку.

На вяселле былі запрошаныя толькі іх бліжэйшыя сябры — па шэсць чалавек з боку кожнага. Таксама прысутнічалі дзеці актрысы ад двух папярэдніх шлюбаў, дачка Міа і сын Джо.

Да алтара 37-гадовую Уінслет вёў яе сябар і калега Леанарда Дзі Капрыа.

Першым мужам Уінслет быў рэжысёр Джым Трыплтан. Пара ажанілася ў 1998-м годзе, але праз тры гады шлюб распаўся.

У 2003-м акторка выйшла замуж за рэжысёра Сэма Мендэса. У 2010-м годзе жонкі абвясцілі пра рашэнне расстацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?