Былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы, які праходзіць лячэнне ў шпіталі ў Х’юстане, знаходзіцца ў рэанімацыі з высокай тэмпературай, паведаміў прэс-сакратар яго сям’і Джым Макгрэт.

Па словах Макгрэта, экс-прэзідэнт у свядомасці. Прэс-сакратар удакладніў, што ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі Буша змясцілі яшчэ ў нядзелю.

Жартаваў з доктарам

88-гадовыэкс-палітык быў шпіталізаваны ў лістападзе з моцным кашлем.
Меркавалася, што Буша выпішуць з лякарні яшчэ ў пачатку снежня, але з-за таго, што тэмпература не збівалася, вырашана было пачакаць.

У Каляды Буша наведала жонка Барбара, сын Ніл з жонкай і іншыя члены сям’і.

Прэс-сакратар паведаміў, што лекары прапісалі Бушу вадкую дыету, але не ўдакладніў прычыны такога рашэння.

«У яго высокая тэмпература, якая не жадае праходзіць. Да яго прыходзілі члены сям’і. Ён у свядомасці і нават жартаваў з доктарам», — сказаў Макгрэт.

Паводле яго слоў, лекары з асцярожнасцю выказваюць аптымістычныя прагнозы аб яго стане здароўя.

Буш — ветэран Другой сусветнай і найстарэйшы экс-прэзідэнт ЗША [Джымі Картэр маладзейшы за яго на чатыры месяцы]

Рэспубліканец Буш было сорак першым прэзідэнтам краіны ў 1989 па 1993 год. На выбарах у 1992 годзе саступіў прадстаўніку дэмакратаў Білу Клінтану.

Да прэзідэнцкай пасады з 1981 па 1989 год працаваў віцэ-прэзідэнтам у адміністрацыі Рональда Рэйгана. Да гэтага быў кангрэсменам, пастаянным прадстаўніком ЗША пры ААН, спецпасланнік ЗША ў Кітаі, дырэктарам ЦРУ. У гады Другой сусветнай вайны быў пілотам ваенна-марскіх сіл ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?