«Црвена Звезда» — гэта ў еўрапейскім футболе імя. Але імя ўжо паношанае. Не веру, што гэтая каманда стане неўзабаве чэмпіёнам Сербіі. Ёсць «Партызан», які, на маю думку, проста мацнейшы. Калі гаворка пра грошы, то гэтыя пытанні ў нашым клубе вырашаюцца досыць карэктна. У апошні месяц Віктар Міхайлавіч атрымаў канкрэтную прапанову з каманды расійскай прэм’ер-лігі. І адмовіўся ад яе. Таму што хоча перамог, тытулаў і развіцця. Перад матчам мы якраз казалі пра гэтыя публікацыі пра сербскую зацікаўленасць. І мне здалося, што ён упершыню пачуў пра гэта ад мяне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?