На працягу пяці дзён на логвінаЎскім стэндзе можна будзе набыць творы сучаснай літаратуры (проза, паэзія, мастацкія альбомы, літаратура для дзетак), а таксама ўбачыць і пачуць беларускіх аўтараў.

Дзе? Мінск, вул. Купалы 27, стэнд І-15, з 10 да 19 штодня (у нядзелю да 15-й).

А аўтары хто?

9 лютага (чацвер)

13–00. Павел Анціпаў з прэзентацыяй кнігі прозы «Дипломная работа»

14–00. Аўтограф-сесія Віталя Рыжкова

16–00. Віктар Карамазаў з прэзентацыяй рамана «Мастак і парабкі»

17–00. Мастак і галоўрэд часопіса «пARTisan"Артур Клінаў з прэзентацыяй мастацкага альбому «Беларускі авангард 80-х»

18–00. Уладзіслаў Ахроменка з прэзентацыяй рамана «Тэорыя змовы»

10 лютага (пятніца)

15–00. Аўтограф-сесія Андрэя Хадановіча

16–00. Анатоль Івашчанка прадстаўляе апошнія нумары часопіса «Дзеяслоў» і кнігі серыі «Бібліятэка СБП». Рэдактарка часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» Юля Цімафеева з прэзентацыяй кнігі Эдгара По «Маска чырвонае смерці»

17–00. Артур Клінаў з прэзентацыяй рамана «Шалом»

18–00. Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі з прэзентацыяй кнігі «100 твораў ХХ стагоддзя»

11 лютага (субота)

12–00. Аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова

14–00. Вера Бурлак з прэзентацыяй новай кнігі прозы «Творы соннага жанру»

15–00. Павал Касцюкевіч з прэзентацыяй кнігі прозы «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»

16–00. Аўтограф-сесія Ігара Бабкова

17–00. Аўтограф-сесія Валянціна Акудовіча

18–00. Алесь Разанаў з прэзентацыяй кнігі «З Вяліміра Хлебнікава»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?