Сядзібны дом Бохвіцаў у Падароску (Ваўкавыскі раён) не прадалі. Аўкцыён прайшоў у Гродна 15 снежня. Стартавая цана складала 86,5 мільёна рублёў (каля $10000).

Як паведамілі «НН» у Фондзе «Гроднааблмаёмасць», аўкцыён не адбыўся, бо да яго пачатку не было пададзена ніводнай заяўкі. Чарговы аўкцыён адбудзецца ўжо ў наступным годзе.

Прадаўцом выступаў аддзел культуры Ваўкавыскага райвыканкама. Патэнцыйнаму пакупніку прапаноўваўся збудаваны ў ХІХ ст. сядзібны дом з мансардай і комплекс прыбудоваў: склеп, дзве тэрасы, стайня, агароджа цагляная, агароджа каменная, кузня, бытавое памяшканне з прыбудовай, хлеў, навес, прыбіральня, танцавальная пляцоўка, праезды з бартавым каменем, дзве брамкі металічныя, вароты металічныя, плот шыферны, калодзеж, брукаванне, а таксама зялёныя насаджэнні.

Агульная плошча выстаўленай на аўкцыён сядзібы з прыбудовамі складае каля 3,8 га. Тэрмін арэнды зямельнага ўчастка — 30 год.

Сядзібу Бохвіцаў у Падароску не першы раз выстаўляюць на таргі. Першы раз Ваўкавыскі райвыканкам зрабіў падобную спробу ў сакавіку 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?