Прадавец: Улічваючы нездаровы ажыятаж, узняты ў прэсе, і пазіцыю некаторых зацікаўленых асобаў, кніга на таргі больш выстаўляцца не будзе.

Фота ay.by

Фота ay.by

Унікальны дакумент — Рэгістрацыйную кнігу ішкальдскага прыходу ад 1759 г., якую выставілі на інтэрнэт-аўкцыён, ніхто не набыў. Нагадаем, што дакумент ацэньваўся ў 3 мільёны беларускіх рублёў.

Інфармацыя пра аўкцыён выклікала дыскусію ў прэсе. Настаяцель ішкальдcкай парафіі ад 1996 года а. Мацей Шматоўскі з гэтай нагоды выказаўся, што калі гэты дакумент належыць касцёлу, то яго трэба вярнуць. Па словах айца Мацея, самастойна выкупіць гэты дакумент яго парафія, якая сёння налічвае каля 600 чалавек, бадай не здолее: «У нас пераважна старыя людзі, лішніх грошай у іх няма».

«Улічваючы нездаровы ажыятаж, узняты ў прэсе, і пазіцыю некаторых зацікаўленых асобаў, кніга на таргі больш выстаўляцца не будзе», — напісаў уладальнік лота пад нікам raritet.

Глядзі яшчэ:
Старажытная кніга і сучасныя Шарыкавы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?