Сірыя можа звярнуцца да Расеі з просьбай ўвесці войскі, калі ўзнікне такая неабходнасць.

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС краіны Валід аль-Муалем, перадае Reuters.

Пры гэтым ён адзначыў, што на дадзены момант расійскіх войскаў у Сірыі няма.

«Цяпер расійскія войскі не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях разам з сірыйскай арміяй. Але калі мы адчуем такую неабходнасць, мы вывучым гэтае пытанне і папросім пра гэта», — заявіў кіраўнік МЗС Сірыі.

Ён таксама паведаміў, што пакуль сірыйская армія можа змагацца самастойна, але ёй неабходна больш якаснай зброі і боепрыпасаў.

Валід аль-Муалем падкрэсліў, што на дадзены момант падтрымка РФ заключаецца толькі ў пастаўках зброі Сірыі.

Нагадаем, раней ЗША перасцераглі Расію ад магчымага ўзмацнення ваеннай прысутнасці ў Сірыі.

Перад гэтым шэраг вядучых заходніх СМІ паведамілі, што расейскія войскі ваююць на баку арміі прэзідэнта Башара Асада.

Таксама, па дадзеных аднаго з расійскіх СМІ, Расія адпраўляе сваіх вайскоўцаў у Сірыю без іх згоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0