У аквапарку Dreamland адбылося ўтапленне 10-гадовага хлопчыка. Дзве гадзіны рэанімацыйных мерапрыемстваў выніку не далі і ён памёр. Пра выпадак паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
У аквапарку Dreamland 22 жніўня каля 18 гадзін, адзін з наведвальнікаў заўважыў, што дзіцяці стала дрэнна, пасля чаго дастаў яго з вады. 10-гадовы хлопчык знаходзіўся без прытомнасці. Была выкліканая брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая даставіла дзіця ва ўстанову аховы здароўя, дзе ён, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр.
Па дадзеным факце на месца здарэння выбывала следча-аператыўная група УСК па г. Мінску. Следчымі праведзены неадкладныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, паведамляе прэс-служба СК.
Праведзены агляды, канфіскаваныя пробы вады, апытаныя наведвальнікі і работнікі аквапарку, медыцынскія работнікі, вывучаны відэазапісы камер назірання. У ходзе работы на месцы ўтаплення дзіцяці следствам канфіскавана дакументацыя, якая рэгламентуе дзейнасць супрацоўнікаў аквапарку, адказных за забеспячэнне бяспекі. Прызначаныя экспертныя даследаванні, у тым ліку судова-медыцынская экспертыза.
Паводле папярэдніх дадзеных, атрыманых следствам, смерць хлопчыка наступіла ў выніку ўтаплення.
Таксама ўстаноўлена, што загінулы хлопчык жыў у Гродзенскай вобласці і гасціў у Мінску ў сястры, з якой і прыйшоў адпачываць у аквапарк.
Цэнтральным (г.Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па факце здарэння заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 338 (аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Следства старанна разбіраецца ў абставінах здарэння, ход расследавання знаходзіцца на кантролі ў кіраўніцтва ведамства.
Следства таксама просіць адгукнуцца сведкаў і відавочцаў здарэння і, у прыватнасці, жанчыну, якая аказвала дапамогу хлопчыку да прыезду хуткай дапамогі. Звяртацца па тэлефонах: (017) 288-74-02, (017) 288-85-03