Рассельгаснагляд паведамляе аб угоне аўтамабіля, затрыманага ў ноч на чацвер на расійска-беларускай мяжы з таматамі без сертыфікатаў, перадае Еўрарадыё са спасылкай на Інтэрфакс.

Паводле паведамлення, у ходзе праверкі грузу былі выяўленыя адсутнасць маркіроўкі на ўпакоўцы, сляды зрыву этыкетак.

Калі кіроўца даведаўся, што такая прадукцыя падлягае канфіскацыі і знішчэнню, ён збег і перагнаў аўтамабіль на тэрыторыю Беларусі.

У машыне было 1,5 тоны памідораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0