Паліна Рэспубліка. Фота: Зарына Кандрацьева, Budzma.by

Паліна Рэспубліка. Фота: Зарына Кандрацьева, Budzma.by

На «Песні года Беларусі-2015», што ладзіцца ў межах «Музычных вечароў у Мірскім замку» тэлеканалам АНТ, выступяць незвычайныя для такіх мерапрыемстваў госці: бард Паліна Рэспубліка, гурты Hurma і «У нескладовае».

На трэцяй частцы канцэрту ў суботу, 13 чэрвеня, на сцэну разам з Палінай і Hurma выйдуць Ціхановіч і Паплаўская, Алёна Ланская, Ірына Дарафеева і доктар Сайкоў.

У іншыя дні «Песні года» выступяць «Песняры», «Сябры», Аляксандр Саладуха, «Цягні-Штурхай», Uzari, Аляксей Хлястоў, Саша Нэма, Ларыса Грыбалёва, Іна Афанасьева і многія іншыя эстрадныя артысты.

Акрамя таго, у межах «Музычных вечароў» пройдуць сольныя канцэрты расійскіх артыстаў Міхаіла Шуфуцінскага і Лаліты ды беларусаў Ланской і Хлястова. Таксама мусілі выступіць «Дыскатэка Аварыя» і Ёлка, але іх выступы былі адмененыя. Як патлумачылі арганізатары Onliner.by, у музыкаў адбыліся змены ў гастрольным графіку, ім шукаюць замену.

Чытайце таксама: Паліна Рэспубліка выдала «Бясконцы красавік»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?