AP

AP

Канцлер Германіі Ангела Меркель прапанавала прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну да серады вызначыцца са стаўленнем да мірнага плана па Украіне, інакш, Германія не будзе перашкаджаць планам ЗША па пастаўках смяротнай зброі ва Украіну.

Пра гэта паведамляе Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы ў дыпламатычных колах.

Меркель лічыць, што на сустрэчы «нармандскай чацвёркі» ў Мінску ў сераду Пуцін павінен пагадзіцца з мірным планам, які яму прапанавалі Германія і Францыя.

У тым выпадку, калі Расія на мінскім саміце не прыме новую «дарожную карту», Меркель прыстрашыла увядзеннем новых санкцый супраць расійскіх кампаній і пашырэннем спісу асоб, чые рахункі за мяжой будуць замарожаныя.

Меркель таксама заявіла Пуціну, што ў выпадку адмовы Расіі ад мірнага плана, Германія не будзе перашкаджаць планам ЗША па пастаўках смяротнай зброі ва Украіну. Пры гэтым канцлер ФРГ афіцыйна заяўляе, што выступае супраць гэтай ідэі.

Частка мірнага плана ў суботу раскрыў прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд. У інтэрв'ю France 2 ён паведаміў, што дакумент прадугледжвае стварэнне дэмілітарызаванай зоны ад 50 да 70 км і «вельмі шырокую» аўтаномію для рэгіёнаў Данбаса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?