odessit.in.ua

odessit.in.ua

Сёння ў дарожна-транспартным здарэнні на Днепрапятроўшчыне загінуў вядомы ўкраінскі спявак, лідар гурту «Скрабін» Андрэй Кузьменка.

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе Дэпартамента ДАІ МУС Украіны, паводле папярэдніх звестак, каля 08.20 у Крыварожскім раёне, каля вёскі Лазаватка, адбылося сутыкненне пазадарожніка, у якім знаходзіўся спявак, і грузавіка.

«На жаль, ад атрыманых траўмаў, Андрэй Кузьменка, больш вядомы пад псеўданімам Кузьма Скрабін, загінуў на месцы здарэння», - гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння.

Песня Кузьмы «Тепла зіма», напісаная некалькі гадоў таму, актуальная і сёння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0