Неверагодна прыгожым і крыху нечаканым стала закрыццё чацвёртага дня Тыдня моды Haute Couture ў Парыжы. Закрываў паказ модны Дом Valentino, які вывеў на подыум мадэляў у вышыванках, жупанах і камізэльках з воўны. Ён прысвяціў калекцыю нашаму земляку Марку Шагалу.

Італьянскі брэнд звярнуўся да этнічных элементаў у касцюме. Гэтым разам дызайнеры чэрпалі натхненне ў традыцыйных вышыванках і элементах адзення з Украіны і Беларусі.

Так, госці паказу ўбачылі ўдалае спалучэнне яркай карпацкай прыталенай камізэлькі з воўны, расклёшанымі сукенкамі-сарочкамі з чырвона-чорнай ўкраінскай вышыўкай. Галовы мадэляў упрыгожвалі заплеценыя вакол галавы косы, дэкараваныя кветкамі.

Варта заўважыць, што сярод мадэляў таксама былі і сукенкі, якія нагадваюць традыцыйныя рускія сарафаны.

Дарэчы, нядаўна ўкраінскі дызайнер Аксана Караванская выклікала ажыятаж унікальнай калекцыяй вышыванак у Чыкага. Дызайнер прэзентавала новую калекцыю Vyshyvanka Couture by Karavanska.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?