фота са старонкі Дзмітрыя Яраша ў фэйсбуку

фота са старонкі Дзмітрыя Яраша ў фэйсбуку

Кіраўнік «Правага сектара» Дзмітрый Яраш атрымаў раненне. Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку Раман Донік.

«Каб апярэдзіць новую хвалю фэйкаў, некралогаў і панікі. Кіраўнік, ён жа Яструб, ён жа народны дэпутат Дзмітрый Яраш, лёгка паранены. Аскепкі «граду». Косці цэлыя, злёгку зачэпленыя мяккія тканкі. У шпіталізацыі няма неабходнасці. Замазалі Дзмітрыя зялёнкай, ваюе далей», — напісаў Донік.

Як удакладніў у каментарах галоўны рэдактар Цэнзар.нет Юрый Бутусаў, Яраша накрыла разрывам снарада.

«Доктар агледзеў, папярэдні дыягназ — асколачны адкрыты пералом ніжняй траціны пляча (да локця). Рука пашкоджана сур'ёзна, раненне галавы лёгкае — каска выратавала, па датычнай зачапіла».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?