leparisien.fr

leparisien.fr

У ходзе перастрэлкі паміж супрацоўнікамі праваахоўных органаў і злачынцамі на поўдні дэпартамента Уаза параненыя 20 чалавек, паведамляе газета Le Parisien.

Спачатку паведамлялася пра двое забітых, але паліцыя абвергла гэту інфармацыю.

Раней падазраваныя ў нападзе на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы браты Шэрыф і Саід Куашы захапілі сёння закладнікаў у мястэчку Дамартэн-ан-Гаэль, размешчаным у 50 км на поўнач ад Парыжа.

Падазраваныя забарыкадаваліся ў будынку друкарні CDT у прамысловай зоне. Дамартэн-ан-Гаэль размешчаны ў дэпартаменце Сена і Марна. Колькасць закладнікаў не ўдакладняецца.

У дадзены момант прамзона цалкам ачэпленая паліцыяй. На месца перастрэлкі сцягнутыя спецпадраздзяленні жандармерыі, у небе лётаюць верталёты сіл бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?