Калі ў фэйсбуку беларусы лайкаюць допісы Мікалая Халезіна ці Нікі Сандрас, то ў самай папулярнай сетцы Укантакце пішуць нашмат менш.

Папулярнымі робіцца прыгожыя і знакамітыя, «блогерскі» фармат старонак не запатрабаваны. «Наша Ніва» паглядзела на самых папулярных беларусаў у ВК і разабралася, за што іх лайкаюць.

Макс Корж

325 000 падпісчыкаў

Дзіва што Корж актыўна юзае менавіта гэтую сацсетку — тут ягоныя асноўныя слухачы.

Дзіма Ярмузевіч

93 000 падпісчыкаў

16-гадовы відэаблогер з Гомеля істотна адстае ад Макса Каржа, але можа пахваліцца яшчэ і 193k падпісчыкаў на ўласным ЮТуб-канале. Асабліва папулярнымі выходзяць відэа з танцамі.

Агулам ягоныя відэа праглядалі больш за 9 мільёнаў разоў.

Каця Коба

83 000 падпісчыкаў

У ВК проста прыгожыя дзяўчыны маюць тысячы фаловераў. Каця Коба назбірала 8 дзесяткаў тысяч яшчэ і таму, што яна 1) фотамадэль, 2) тэлевядучая на Беларусь-1, 3) здымалася ў кліпе Макса Каржа:)

Дарэчы, Інстаграм беларускай прыгажуні куды больш папулярны — яе чытае 240 тысяч чалавек.

Андрэй Шавель

78 000 падпісчыкаў

Відэаблогер з горада Ліды. Здымае ён прыкладна такія відэа.

Не трэба шукаць гэтаму тлумачэння. Нехта павінен быць папулярным відэаблогерам. 86 тысяч падпісчыкаў на ЮТуб і больш за 2 млн праглядаў канала.

Наташа Манькоўская

63 000 падпісчыкаў

Наташа Манькоўская знялася ў беларусьфільмаўскім «Падение вверх» (я таксама не чуў пра такі), але папулярнасць здабыла дзякуючы сваёй прыгажосці і такім фотаздымкам.

Хаця, можа і праз сваю любоў да вершаў Сяргея Ясеніна і нежаданне адступаць ад маральных прынцыпаў (так характарызуецца Манькоўская ў групе, прысвечанай ёй). Там жа можна знайсці інфармацыю аб конкурсах прыгажосці, дзе Наташа займала прызавыя месцы.

Яшчэ 53 тысячы чалавек глядзіць яе фота ў інстаграме.

Таццяна Балецкая

40 000 падпісчыкаў

Пра літаратурныя перавагі Таццяны звестак няма. Яна мадэль, працуе ў Мінску.

Сяргей Астроўскі

34 000

Шоўмэн і ілюзіяніст. Паказвае фокусы, гатовы прыехаць да вас на свята. Так і піша ў сябе на старонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?