Расійскія вайскоўцы забілі ў акупаванай вёсцы пяць чалавек, у тым ліку кіраўніцу вёскі

Двое расійскіх вайскоўцаў забілі пяцярых чалавек ва акупаванай частцы Херсонскай вобласці.

26.04.2024 / 07:21

Ілюстрацыйнае фота: расійскія СМІ

65-гадовую Валянціну С. знайшлі ў жылым доме ў акупаваным сяле Пада-Калінаўка Херсонскай вобласці 23 красавіка. Салдаты расстралялі жанчыну ў жывот, падпалілі дом і ўцяклі, піша Украінская праўда.

У вёсцы Абрыкосаўка невядомыя ўдарамі па галаве забілі акупацыйную «галаву вёскі» Абрыкосаўкі 54-гадовую Любоў Цімчак і расійскага вайскоўца 40-гадовага Аляксея Глініна. Дом з трупамі таксама падпалілі.

Яшчэ двух чалавек у Абрыкосаўцы расстралялі — 32-гадовага мясцовага жыхара Сяргея Ш. і вайскоўца УС РФ, чыя асоба не ўстаноўлена. У гэтым выпадку целы таксама падпалілі

Nashaniva.com