The New York Times: Пуцін прапанаваў Меркель і Алянду стварыць новае Прыднястроўе ў Данбасе

06.02.2015 / 07:25

Пра гэта паведамляе The New York Times, спасылаючыся на дыпламатычныя крыніцы.

«Гэта не мірны план. Гэта дарожная карта для новага Прыднястроўя або Абхазіі ва Украіне. Гэта цынічная спроба пазбегнуць усіх абавязацельстваў, узятых на сябе ў Мінску», —заявіў адзін з высокапастаўленых дыпламатаў на ўмовах ананімнасці.

У чацвер дзяржсакратар ЗША Джон Керы паведаміў, што канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд атрымалі прапановы ад Пуціна па вырашэнні канфлікту ў Данбасе.

Падрабязнасці гэтага плана невядомыя, афіцыйна аб ім ніводны з бакоў наогул не паведамляў.