«ДНР» збіраецца «мабілізаваць 100 тысяч чалавек». Пойдуць на Запарожжа?

02.02.2015 / 13:05

Усеагульная мабілізацыя плануецца ў «Данецкай народнай рэспубліцы» праз 10 дзён, заявіў кіраўнік самаабвешчанай ДНР Аляксандр Захарчанка.

Шляхам мабілізацыі плануецца давесці склад арміі да 100 тысяч чалавек, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Ударную сілу «ДНР» і «ЛНР» складаюць не стракатыя падраздзяленні апалчэнцаў, а аддзелы, складзеныя з элітных часцей расійскіх сілавых структур. Тым не менш, «мабілізацыя» можа стаць прыкрыццём для маштабнага наступу расійскіх войскаў.

Сяргей Гезгала, фота ЭПА